Срэбраныя званкi

         Да 500-годдзя беларускага
                кнігадрукавання.

Брыльянтавых карАляў ланцужкі
Калядную ўпрыгожылі прастору,
А паміж ясных і блакітных зорак
Слоў гукі срэбрам льюцца бы званкі.

Кранаюць з ласкі Божае душу,
Іх звон натхняў асветніка Скарыну:
Вялікасць Слова роднага пакінуў,
Што ў сэрцы малітоўна так нашу.

Як пАцеркі нанізваю наноў,
Бо з роднай рассыпаюцца званіцы,
Напеўна ў вёсках, сёння і ў сталіцы
Асновай Мова ўзорнай між асноў!

Слоў гукі срэбрам льюцца бы званкі
Маёй непараўнальнай Беларусі,
Нішто іх адцурацца не прымусіць,
Іх мілагучны звон на ўсе вякі!

7.01.2017   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Ізноў з вялікім задавальненнем пагасцявала на Вашай старонцы, Ядвіга! Дзякую за родную мову, за цудоўныя вершы!

Клавдия Семеновна   08.02.2017 12:23     Заявить о нарушении
Шаноўная Клаўдзія Сямёнаўна! Вы ведаеце,як прыемна,калі чытаюць вершы на нашай мове,бо яна заслугоўвае такой увагі.Дзякуй Вам вялікі за цёплы водгук.Мне прыемна было пачуць гэтыя словы ад Вас!З павагай і цяплом сардэчным,

Ядвига Довнар   08.02.2017 13:34   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.