Галубок...
Мой лёс... галубок белакрылы,
Даверліва і бесклапотна
Са «шчодрай» далоні зярнятаў
Атручаных падзяўбаў.
І ў клетцы няўтульнай і цеснай
Штодзень...так балюча і жорстка
Па пёрку выскубвала з крылаў
Бязлітасная рука.
Лісцё пазмяталі вятрыскі,
А неба ў сівым снегападзе...
І дзверы насмешліва – насцеж:
На волю? Дык што не ляціш?
Мой лёс...галубочак бяскрылы...
Свидетельство о публикации №117010810607
Лариса Геращенко 17.10.2018 21:46 Заявить о нарушении