Сшытак
Я маю сэрца, заручоны
Малітвай скіцкіх святароў,
Вадой крынічнай асвячоны,
Што выцякае з гушчароў.
А сілы мне дае узвышша -
Курган, дзе мрояць зямлякі,
Там стары дуб лісцё калыша,
Пад погляд стомленых ракіт.
Кусты парэчак - яго дзеткі,
Паўзгоркі, сосны – сваякі,
І сыпле жолуд на палеткі -
Як гаспадар зярно з рукі...
А за спіной гудзяць машыны,
І вусце ссушанай ракі,
І ад жалеза гоні стынуць:
Абрысам чорным - бальшакі.
А дуб вярстае сэрца кольцы,
Ціхоня вечны, як раней,
Яму надзею дае сонца -
Іскра ў блакітным палатне.
На Курганісціках узвышша –
Над Эсай цёплы, родны кут,
Тут подых цёплы, і гарышча
Ад смуг падзённых і пакут.
А мо там замак старажытны,
Ці гарадзішча зямлякоў?
Дзівосны край, радзімы сшытак –
Старонка з гушчы прадвякоў.
На снимке: курган - как вздох Земли - в прибрежье Эссы и бывшей Берешчи.
07/01.17
Свидетельство о публикации №117010707961