Маленькая муза

Маленькая муза

Такой стала ўнучка блізкай,
Мы быццам даўно знаёмы.
Схіляюся над калыскай,
З душы маёй л'юцца словы.

Крануся ізноў ласкава
Я вуснамі цёплых шчочак.
Бабуля--другая мама,
Мне сумна без гэтых вочак.

Махае галоўкай русай,
І туліцца кволым цельцам.
Сустрэча з маленькай музай
Пяшчотай напоўніць сэрца.

2016 год
здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй


Рецензии
Ніна, дзякую за гэтыя пачуцці:
"... З душы маёй льюцца словы".
З павагай

Наталья Позднякова Юрченко   02.10.2017 20:09     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.