Дабранач ад Нарачы

Замест хлеба ржанога ў хустцы -
Торфу чорнага ладныя лусты.

Бераг доўгi, прашыты чаротам,
Верас дзіўны цвiце з асалодай.

А на хвалях iмклiвыя чоўны,
Вечар ляжа на тоні раптоўна.

Да вады дакранецца асiннiк
Цераз неба бяздоннае з сiнiм.

Цiха-цiха прашэпча: “Дабранач”,
Засынае да ранiцы Нарач.

Сяргей Качанаў-Брандт, 12.12.2016


Рецензии