***
Хачу я стаць дубочкам ды ў землю ўрасці
Пусціць сваё карэнне ў родны бор ці лес
Каб кожны дзень і ранак знаёмым быў бы мне
Каб вецер стаў мне братам, а рэчанька сястрой
Каб ведаў непагоды, я звычкі і настрой
Гадзінаў і хвілінак, каб болей не лічыў
Без грошай і без коштаў, ды без навінаў жыў...
Свидетельство о публикации №117010210167