Калi на сэрцы непакой

Я расставiў бы кропкi i коскi,
Каб гаворка гучала пявуча
I квiтнелi,i вёсачкi,i вёскi,
I жыццё ў iх бурлiла кiпуча.

Каб былi, ды не толькi на карце,
Месцы тыя у роднай старонцы,
Ды туды завiтаць было варта,
Каб убачыць святло у ваконцы.

I па вулiцах кожную весну
Бегчы босым iмклiва, без стомы.
Каб i сэрцу унутры было цесна
Ад свядомасцi-хлопец вясковы.

Час ад часу збiраюся ў госцi.
Еду з жонкай да бацькi, да мацi.
Тут яны, за сялом на пагосце.
Трэба ж трохi магiлкi прыбрацi.

Бо травой зарастаюць сцяжынкi,
I сады усё на дровы пiлуюць.
Па памерлых спраўляем памiнкi,
А жывыя жывых як не чуюць.

Кожны з нас у сваёй шкарлупiне,
Агарожаны думкi платамi.
Ды аднойчы сустрэнуцца плыні,
Будзем разам сядзець вечарамi.

Сабярэмся i бацька, i мацi,
На лужку, ды паклiчам суседзяў...
Азiрнуўся, ды некага звацi,
Разбрылiся, згубiлiся недзе.

Вось i ўспомнiш тады Зеляноўку,
Ды i Бушаўку ля Саланога.
На Лявадах пяць хат, цi надоўга,
Дажываюць гадочкi убога.

Крочу полем, была тут дарога,
Паабапал дамы у радочак.
Мiнавала паувека-нiкога...
Толькi кветак вясёлы вяночак.

  **


Рецензии
Як мне знаемы вашы думк1!.Счастья вам и вдохновения.

Палина Ивчик   04.03.2017 15:27     Заявить о нарушении