Новый год на пороге...
Я віншую ізноў
З надыходзячым казачным святам.
І радню, і сяброў,
Незнаёмых мне нават людзей.
Няхай будзе ўся ночка
На шчырыя ўсмешкі багатай.
І дарэмным не будзе
Чаканне ўсіх мараў-надзей.
Калі штосьці не так,
Калі планы ўшчэнт разбурылі,
Не спяшайцеся ныць:
Запаліце на ёлцы агні.
Са Снягуркаю Дзед,
Вам чароўную ноч падарылі,
А якой яна будзе
Залежыць ад вас і саміх.
Яшчэ ўспомніце сёння
Наіўных сябе і маленькіх.
Вось дзе радасць сапраўдная
Чыстай крынічкай бруіць.
Папрасіць бы ў маленства
Той радасці хоць бы дзве жменькі.
І ад чыстага сэрца
Сябрам яе ўсю падарыць.
2017 год
здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй
Свидетельство о публикации №116123106180
Нина Ковальчук 01.01.2017 16:32 Заявить о нарушении