дзень дваццаць дзявяты

Клапаціліся сяльчане -
Перад святамі зімы.
У лесе зімна. Гараджане.
Зноў пазбаўлены турмы...
З небасхілаў хат-шпаковень
Тут, у лесе, дзетвара.
Коней ржанне. Свісты! Словы!
Прэч у бок - сякуць, кара...
Елкі цягнуць пехатою.
Возяць елкі... Каля пня
І людцоў жа - грамадою.
А світанне сноў і дня!!!
Рэха - музыка па лесе.
Елкі - муміі - маўчаць.
I на роўным моцным снезе
Толькі сцежку пракладаць...


Рецензии