Пажаданьне
Звужаюсь, паволі зьнікаю
Ад глыбінь, вышыні, далячынь,
Да кропкі, да кропелькі малай
Восеньскай дробнай імжы.
Мой сьвеце, магутный і шчодрый,
Ты нас на далонях люляў,
Ты - сэнс учалавечаны божый,
Дзе вера - падпора жыцьця.
Мой сьвеце - ты наш арандаўца,
Наш тэрмін імгненьняў зямных,
Дазволь, з гэткай долі, застацца
Парушынкаю веек тваіх.
Дазволь, надалей углядацца
На побыт патомных маіх,
Між багацьцем з нястачы жабрачай
І тлеючым вехцем вайны.
Дазволь мне, калі ты заплачаш,
Ад роспачы горкай, сьлязьмі,
Упасьць да зямлі камянямі,
На вогнішчы новай вайны.
-19.11.16.
Свидетельство о публикации №116122801584