Ссiвела Чорнае мора...
Чаму ты счарнела, мора?
Ад болю, людскога гора...
Ці ж мора ў тым вінавата?
Ці ж мора таго хацела -
Стаць чорнай сырой магілай
Для птушкі срабрыстакрылай,
Для ледзьве не сотні целаў...
І з неба сляза ліецца...
Тры дні ўжо, як плача неба.
Яму столькі смерці трэба?
У неба ж так многа месца!
Яны так жылі прыгожа!
Яны так жыццё любілі!
Чаму ж ты не даў ім крылляў,
Чаму, адкажы нам, Божа!
Ссівела Чорнае мора...
Ссівела сіняе неба...
Ссівела зямля ад гора...
Навошта, Каму так трэба?
Свидетельство о публикации №116122709371
Ведь жизнь одна,будь ты богат или беден!
Раиса Ворфоломеева 27.12.2016 20:36 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 29.12.2016 19:29 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 30.12.2016 15:08 Заявить о нарушении