Мэты

Як лёгка закахацца, як цяжка з гэтым жыць,
Як хочацца, бывае, узяць, ды ўсё забыць,
Сям'i вялiзнай мэту, ды й ладнага жыцця,
А недзе, iдзе па свету такая ж, як i я.

Ідзе у адзіноце, быць можа, шмат гадоў,
У забоце і турбоце пра блізкіх, сваякоў,
Сям'я у яе мэтах, надзейнасць, дабрабыт,
Чакаю з ёй сустрэчы, каб гэта ўсё стварыць.

Як лёгка закахацца, як цяжка з гэтым жыць,
Як хочацца прачнуўшысь жыццё сваё змяніць,
Узяць яе пад руку, сказаўшы: -Вось і я!
Цяпер мы будзем разам, цяпер у нас сям'я!


Рецензии