Ты маё мора
Калі будзем сядзець на воблаку,
Я вып'ю ўсё наша гора.
І не будзе болю.
Ты маё мора.
Апранутая ў парваную вопратку
Ў руках трымаю свет зорак,
Лімоны з соллю.
Ты маё мора.
Я ўпаду ў твае вочы бяздонныя,
Дзе пачатак заходу створаны.
З галавою.
Ты маё мора
І там у небе толькі і гавораць,
Што пра цябе. За небасхілам горы.
Я іх пакрою.
Ты маё сонца.
І калi шар твой на дне не знойдзем мы,
Я морам табе буду да смерці...
Каб яшчэ гарэць мне.
Свидетельство о публикации №116122104097