Казка пра гуску

Дзесьці ў вёсцы каля Глуска
Жыў стары Панас ды Ганна.
Яны ўдвух трымалі гуску,
Што ў двары хадзіла паннай.

Гуска, белая красуня,
Бабку ўбачыць і гагоча.
Крыллем белым снег прасуе,
Падляцець да бабкі хоча.

Ды шкада -- яе старанні
Ўсе дарэмныя сягоння.
Дзед падрэзаў крылы ўранні,
А дзе крылы, там і воля.

Плача бабка з птушкай тою,
Абдымае гусцы шыю.
Кажа: " - Я табе раскрою,
Крылы новыя пашыю.

......................


Рецензии