***

Я перажыў трывогі і пакуты,
Расстання боль і радасці надзей...
Тваё каханне стала мне атрутай:
Хоць ты яго праз сіта дзён прасей.

Ды толькі сіта не ўратуе веру
І ўсё, што набалела за гады...
Каханне -- след параненага звера,
Што змоўк ад болю дзесьці ля вады.

Гады-гады... Яны загояць раны --
Вось толькі час патрачаны шкада.
Бо ў часе тым застылі мае мары,
Нібы ільдом пакрытая вада.


Рецензии