Снег падау

Снег падаў,
Такі  абыякава глуханямы...
Ляніва займалася ранне.
Шаснаццаць гадзін да пачатку зімы
І  сорак хвілін да расстання...

Снег падаў,
Густы, нібы нехта пярыны растрос
З калматага шэрага неба.
Ты пальцам пакратаў насмешліва нос:
Не вешай, маўляў, слёз не трэба!

Снег падаў.
Вакзал яго ў гразь бессаромна таптаў,
Пад сотнямі ботаў нявечыў.
Гадзіннік бязлітасна гулка глытаў
Імгненні апошняй сустрэчы.

Снег падаў
І падаў, туманіў вагоннае шкло,
Ніяк не даваў наглядзецца.
І стыла далоняў любімых цяпло,
І жалем сціскалася сэрца.

Снег падаў.
Той снег... з прыцярушаных памяццю сноў...
Праз сорак сівых лістападаў
Самотнае неба напомніла зноў...
Снег падаў, снег падаў... Снег падаў.


Рецензии
Очень красиво! Со снегом связаны воспоминания о юности, о первой любви... но .. снег падал, снег падал, снег падал... Удачи! Спасибо!:-) :-) :-) Понравилось!

Лариса Геращенко   27.10.2018 15:57     Заявить о нарушении
Спасибо, Лариса! Приятно Ваше внимание!

Клавдия Семеновна   27.10.2018 19:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.