Споведзь цеткi Машы
Бо з дарослых дзяцей кожны мае свой кут.
I ляглi на прыпол рукi стомлена мацi,
Нiбы час супынiуся з гаротнiцай тут.
На вакенцы герань, як агонь, палымнее,
I бярозка схiлiла да долу галлё.
У прасценку калiна бялютка квiтнее,
I гудуць цiха пчолкi, знайшоўшы сваё...
"Нiбы дзень праляцеў i сышоў з небасхiлу,
Так жыццё непрыкметна прайшло па двары.
Працавала ў калгасе, не тоячы сiлу,
Адвячоркам спяшалася зноў да дзятвы.
Падраслi журавы - адляцелi у вырай,
I вясельныя песнi гучалi не раз.
Дочкi замуж пайшлi, сын з дзяўчынаю мiлай,
Разляцелiся дзеткi, пакiнуўшы нас.
Засталiся удвох, дзетак ў госцi чакалi.
Вечарами суседзяў гукалi гуляць.
Нiбы два галубы, мiрна час караталi,
Ды дзядуляй з бабуляй збiралiся стаць.
Вось i ўнукi пайшлi, не спаймаеш, гарэзы.
Хата, нібы той вулей, гула дапазна.
Хвалявалi паветра пахучыя бэзы -
І ў жыцці, з кожным ранкам, квітнела вясна.
Колькi весен мiнула,спыталася ў поля,
Калi мужа на могiлкi везлі хаваць.
Вось тады i зайшлося сярдэчка ад болю
I чагосьцi у хаце не стала хапаць.
І прасіла ўначы, каб даў сілы трымацца.
Галасiла у роспачы: жыць як далей?
Але лес як не чуў,не спяшаўся азвацца,
Дабауляючы бессані ў цемру начэй...
Мерна свечка гарыць, як жыццё дагарае,
I аблашчыць змярканне сяло халадком.
Зноў ўспомнiш тады, як была маладая,
Як нябожчык прывёў мяне жонкаю ў дом.
Ён не клiча туды, я i тут яшчэ трэба.
Завiтаюць унукi, i праўнукi ёсць.
Але вочы мiжволi ўзiраюцца у неба,
I часцей адчуваеш, што тут толькi госць."
Палымнее герань надвячоркам у хаце.
Нешта думкi ахiнулi сэрца тугой.
Не, не слёзы пабеглi па шчоках у мацi,
Гэта памяць матулю памыла слязой.
**
Свидетельство о публикации №116121910050
Палина Ивчик 04.03.2017 15:33 Заявить о нарушении