Плывуць па чыстым...

Плывуць па чыстым аркушы радкі
То песняй, то слязой пра лёс жаночы.
У мяккай цеплыні абдымкаў ночы
Няўрымслівыя памяці  пруткі
З дзянькоў мінулых вяжуць палатно:
То  лахманы, то   зграбныя карункі -
Вішнёвых траўняў шчодрыя дарункі,
Растрачаныя марна і  даўно...

Карэнне ў шчырасць точыць недавер...
І дзе яны,  пралескавыя вёсны?
Змятае з бэзаў лісце вецер злосны.
І халадок сцякае за каўнер...
А  снежань зацярушвае сляды.
Ды цепліцца надзея зноў  у  вершы,
Што гэты снег – бялюткі, чысты, першы -
Пазбавіць ад навязлівай нуды.


Рецензии
Такие стихи бесценны, Клавдия Семёновна!..

Каждое слово отзывается в сердце, спасибо Вам!

Ирина Жизневская   23.12.2016 13:28     Заявить о нарушении
Спасибо, Ириночка! Очень-очень рада Вами Вашим добрым, как всегда, словам!

Клавдия Семеновна   24.12.2016 16:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.