Дзяцiнства
К царкве, па Маркаўшчыне, уніз ...
Вада тут срэбрам прамяніцца,
Твар ціха лашчыць лёгкі брыз.
Дзяцінства! Я рапірай з «неўскай»
Абрубак лыжкі запушчу
З надзеяй. І падсечкай рэзкай
На бераг шчупака цягну!
За жабры, не шкадую пальцы,
Я па-шчанячы лез ў адхон,
Пачуць каб ад мясцовых мальцаў
З адценнем захаплення стогн ....
Мой родны Віцебск! Пах салодкі
Смачных бабуліных турбот,
І лесасплаўныя чародкі,
І з дзіркай старажытны бот.
Дзяцінства лепшая сяброўка,
Вялізная Дзвіна-рака!
Шчупак абвязаны вяроўкай…
Мая дрыготкая рука ...
28.11.2011
Свидетельство о публикации №116121300559