Сумненнi
I навошта мне тыя вандроўкi?
Дома ж можна добра адпачыць!
Гусi, куры, пеўнiкi, кароўкi -
Столькi шчасця - не пералiчыць!
Дзесяць дзён на моры - надакучыць,
Кожны з iх падобен на другi...
Дома ж трэба бульбачку акучыць,
Грады прапалоць, палiць гуркi...
Мора на здароўе ўплывае:
Нервы лечыць, косткi i спiну,
I iмунiтэта прыбаўляе...
Ды апусташае мне казну!
Выйсце тут адно - насыпаць солi,
Мора - хоць маленькае - зрабiць,
Лямпачку на сотку, можна болей,
У ваннай замест сонейка ўключыць!
Так вось напiсала, прачытала...
Нешта мне гаворыць: не, не, не!
Ванны з лямпай будзе вельмi мала
Косткам маiм, нервам, i спiне!
Зноў паеду я да сiня мора,
Хоць люблю гуркi i агарод, -
Тыя дзесяць дзён - мая падпора
I здароўя пуд - на цэлы год!
11. 12. 2016
Свидетельство о публикации №116121301844
Ларисса Климен 13.02.2017 16:42 Заявить о нарушении
С уважением и благодарностью,
Галина Харитоненко Анкута 13.02.2017 23:04 Заявить о нарушении