Памяцi Уладзiмiра Мулявiна
Дзе свае песні спяваеш?
Сіла тутэйшага краю,
У тым, што ўжо не адпусціць.
Хай, нарадзіўся ў Свярдлоўску -
З Мінскам душой парадніўся,
Тут і твой талент раскрыўся,
Як і характар сяброўскі.
Ведаў, што сэрца народа
У мове ад роднай матулі.
Песні - свабоду вярнулі,
Накіраваўшы да згоды.
А як гучалі пяшчотна!
Бо "Песняры" - гэта дзіва.
Час, безумоўна, шчаслівых -
Мяккія, ціхія ноты...
Часу - яго не хапае,
Ды і ляціць ён, як вецер -
Вось і Пясняр не прыкмеціў,
Што закружыла крывая.
Гнаў коней ён сваіх жвава,
І на дарозе падступнай
Думаў ці не ён падспудна? -
Дрэва, машына, канава.
Траўмы, лячэнне ў шпіталі -
Доўга - шкада няўдала.
Можа змяінае джала?
Можа анёлы чакалі?
І назаўжды ў Беларусі
Зорнай легендай застаўся.
Словам з хлуснёю змагаўся -
Дзіўны, загадкавы русіч.
11.12.2016
Свидетельство о публикации №116121107660
Виктор Любецкий 06.03.2017 15:41 Заявить о нарушении