дзень дзясяты

Сэрца - скарбніца самоты,
Невыразнае тугой,
І юнацкасць насалоды,
І наноў - яно табой!..
Сэрца - яркасныя крылы,
І палётаў вышыня,
Каб аздобіць воблік, сілы,
Нерасквечанае дня...
Сэрца волі! сэрца ветру!
Паяднаць, а не суняць.
І ступіць праз яр і нетру:
Любасць, тоячы, узняць!..
Мне ў плашч на развітанне -
Знак на шчасце, каб ісці!
І ўсцешыцца спатканнем.
Векапомным на жыцці!


Рецензии