***
Маленькі глыток віна,
Душа ўзлятае да неба,
Бо к Госпаду прагне яна.
Успамін пра Хрыста ўкрыжыванне,
Пакуты, пралітую кроў…
Чакаў люд за грэх пакаранне-
З’явілася свету Любоў.
Свае працягнуў Ён далоні
І першы зрабіў к табе крок,
Каб болей не жыў ты ў палоне
Падману, граху і трывог.
Каб мог ты ўбачыць аднойчы
Сапраўднае з неба Святло,
Маліцца каб мог: «Авва, Ойча» -
Збаўленне ў жыццё нам прыйшло.
Не страціла моц кроў святая,
І літасць Яго зноў і зноў…
Ен побач, Ен шчасця жадае.
Ен – Госпад і Бог, Ен – Любоў!
Свидетельство о публикации №116121011646