дзень пяты
Мёдам траўня павяло.
І нішто на завуголле
Не абрынула - цяпло!
Цёплы дзень наканавала
Снежня лютая пара.
І нішто не напужала,
Не займала ад двара;
І нішто не пралілося,
Не стрымцела, не цякло;
І нічога не далося -
Толькі майскае святло!..
Ацішэла наваколле.
Мёдам траўня - павяло...
Вось у чым і завуголле
Днём, зімовым, тут было.
Свидетельство о публикации №116120505433