Народ

Паветра ізноў хтось прастрэліў камандаю “Фас!”
Куды што дзяецца, нябёсы, мне дайце адказ.
Што моцы давала народу, цяпер як праклён,
Бо вера даўно пахавана пад попелам дзён.

Прымі, ты прымі, ты прымі, ты прымі яе, Бог:
Народ, небарака-народ зноў яе не збярог.

Што народу трэба?
Супакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай

За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
Той народ.

Была ж у народа і памяць: усё адчувала
Але зачынілі яе, не зварушыш завалу.
Была ж у народа і мова. Эй, мова, ты дзе?
Як тая кабета, з жабрацкаю торбай ідзе.

Куды ёй, куды ёй, куды ёй, куды ёй, пан Бог?
Народ, недарэка-народ зноў яе не збярог.

Бо народу трэба
Супакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай

За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
Той народ.

Была ж у народа і воля, адзіны быў дух –
Яно сабе добра, ды неяк надзейней ланцуг.
Была ж у народа і мара аб лепшым жыцці,
Ды столькі разоў нахілялі, што цяжка паўзці.

Як быць ёй, як быць ёй, як быць ёй, як быць ёй, пан Бог?
Народ, разявака-народ зноў яе не збярог,

Бо народу трэба
Супакой ды чарка.
Ён аддасць вам неба
Разам з гаспадаркай

За скарынку хлеба
Ды з цыбулей шкварку,
Бо саджаюць шпарка
У турму, што ў глебу
Той народ.

22.10.2016


Рецензии