дзень другi

Я сядзеў ля фотакарткі
І глядзеў на мілы твар,
А за вокнамі зноў шпарка
Прапаўзала плойма хмар.
Несканчона чарадою
Чаравалі мне дажджы:
Развіталіся з табою,
Развітанне - назаўжды.
І плылі дарогі, сцежкі,
І губляўся далягляд...
А між гэтым, у прамежках,
Усё лавіў адзін пагляд:
Толькі любай бачыў водбліск,
Рукі - любасці адной!..
І рымеў рыпучы столік,
Уздыхаючы са мной.


Рецензии