В день Победы
Майго дзяцінства даўні майскі ранак:
Ля абеліска пад вясеннім сонцам
Шарэнгі яшчэ дужых ветэранаў.
Здавалася, што будзе так бясконца.
Яшчэ раненняў нылі шрамы-меткі,
Ды ўсё ж душа у гэты дзень спявала.
Паміж сабой, як хлеб, дзялілі кветкі,
Калі дзятва каго з іх абмінала.
...І зноў віншуюць вучні палымяна,
І сонца так пяшчотна ў твары свеціць.
Ды не хапае рук двум ветэранам
Для ўсіх букетаў, што прынеслі дзеці.
2009 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару
Моего детства давнее майское утро: возле обелиска под весенним солнцем ряды ещё крепких ветеранов. Казалось, что будет так бесконечно. Ещё ранений ныли шрамы-рубцы, но всё-же душа в этот день пела. Между собой, как хлеб, делили цветы, когда детвора кого-то из них пропускала. ...И опять поздравляют пламенно ученики, и солнце так нежно в лица светит. Но не хватает рук двум ветеранам для всех букетов, что принесли дети.
Нина Ковальчук
Свидетельство о публикации №116113009096