Мамин рушник

Мамін ручнік

Кладзецца нітка роўненька
Крыж-накрыж за іголачкай.
Каб шчасця было поўненька,
Здароўя з добрай горачкай.

Прыпеў:
Пад завіруху першую,
Карункаў ззянне на акне.
Ручнік на долю лепшую
Матуля вышывала мне.

Прайшло ўжо "лета бабіна",
Пакровы аддаліліся.
Узоры працы мамінай
У душы маёй адбіліся.

Прыпеў той-жа:

Клубкі: чырвоны й чорненькі,
Як у жыцці сцяжыначкі.
Ручнік стаў мамін родненькім
І для маёй дзяўчыначкі.

Прыпеў той-жа:

2016 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару

Ложится нитка ровненько крест-накрест за иголочкой, что бы счастья было полненько, здоровья с ладной горочкой. Прошло уже "Бабье лето, Покрова отдалились, узоры маминой работы в душе моей отбились. Клубки: красный и чёрненький, как в жизни дорожки. Ручник мамы стал родненьким и для моей девчоночки. Припев: Под метелицу первую, кружев сверкание на окне, ручник на судьбу лучшую вышивала мамочка мне.

Нина Ковальчук


Рецензии
Прыгожы ручнік! Ёсць і ў мяне такія, мамінай, бабулінай работы, і сама нават руку прыкладала калісьці)))
Прыемна сустрэцца з народным мастацтвам у такім прачулым выкананні!

Клавдия Семеновна   30.11.2016 16:31     Заявить о нарушении
Дзякуй, Клавачка. Я вышываю і цяпер, многія вышываюць. Раней казалі: не модна, але дзякуй Богу рукі помняць майстэрства продкаў. На жаль, здымак з інтэрнэта, у шафе гэтулькі прыгожых вышыванак маміных і маіх, а ў мяне батарэйкі "селі" ў фотаапараце.

Нина Ковальчук   30.11.2016 17:12   Заявить о нарушении