Журботны крык
Усё буяла ад красы
З ранку чуўся голас пеўня
Кідала жыта каласы.
Дзень журботны у нядзелю
На небе хмары пацямнелі
Моцны вецер наляцеў
Вытвараў ён што хацеў.
З каранямі вырваў дрэвы
Жыта скручана , палёглае
Уздубіў рэчку ён без меры
Вытвараў усё з палёгкай
Нос не высунуць за дзверы.
Пацісквалі людзі плячыма
З далечы крык журботны чуўся
Глядзець балюча , не магчыма
Да гнязда не трапіў бусел.
Мокры ён , зусім знясіліў
Шчэ цяжэй не бачыў року
Яго не слухаліся крылы
А тэлеграфны слуп высокі.
Побліз а ні чалавека
Што зробіш поперак прыродзе
Такую утварыў бяспеку
Час нячыстай сіле годзіць.
Распяўшы крылы бацяніха
Ратавала бацянят
Калі навокал стала ціха
Назаўжды яе пакінуў
Неабсяжны далягляд…
Свидетельство о публикации №116113011146