Вандро ка брасла слабодку
Хмызняк густы кішэў ад гадаў
Адзін дзівак адрыў ім лунку
Усіх закапаў і людзі рады.
Але ўтварылася там яма
Уніз пайшла на 20 метраў
Я не спалохаўся ні грама
І аглядзець яе дапетрыў.
Цікавы помнік ад прыроды
Плоскае днішча , круты схіл
З душою я трымаю згоду
Глядзець сюды хапае сіл.
Ялінай Чортавай завецца
Нездарма і ёсць за што
Быццам было калісь азерца
Авось цяпер яна каштоўнасць.
Яе таксама клічуць Рогам
Між возерамі Поцех і Недрава
Прагулка пешая тут строга
Маршрут экалагічны здравы.
Не зра града завецца азам
Гарбаты хрыбет фантастычнага звера
На свежым паветры вяду такі роздум
Няўжо гэта месца ніхто не правера
Як прачытаюць заметку вось гэту
І што не паганую мэту я маю
Зусім недалёка ў нашым краю
Прырода прывільныя формы расклала
Прырода турыстам кідае прывет
Падзівіцца куточкам загадкавым раю
Цудоўны прырода раскрые сакрэт.
Раскалоўся лядовік калісці
Гравіем і пяском запаўняла мясцовасць
Прырода знайшла сабе выйсце
Запрыгажэла па-новаму…
Далёк слых пра азёры Браслаўскія
База адпачынку “Слабодка”
Зазывае турыстаў ласкава
Вольнай творчасці дух салодкі.
Край краўцоў , кавалёў , ганчароў
Паселішча вольных майстроў
І ў касцёле ачысціш кроў,
Заімееш многа сяброў.
На дзвярах не паўторныя узоры
Гэта выкаваў каваль Пяткун
Завіткі із жалеза-кавальны гонар
Пяткун у мастацтве у першым радку.
Зроблена па майстэрскі з любоўю
У касцёле рукамі сваіх жыхароў
Талентамі усіх узнагародзіў па роўну
Якасцямі Усевышні рупліўцаў і гаспадароў.
Атмасфера святла усім хто побач
Не хлебам адзіным жыве чалавек
І пяюць састарэлыя поруч
З маладымі хто Веру займеў.
Без касцельнага спеву не воднага свята
Мастацства і музыка свет адкрывае
І нясецца далёка над хатай
Звон касцельны які акрыляе.
І паціху касцёл маладзее
Радужна зіхацяць вітражы
І жывуць людзі добрай надзеяй
Што прыедуць да іх з-за мяжы .
І дзівуюцца людзі на цуда
Бо сыходзіць на іх благадаць
Ад Ефрасінні простым людзям
Хто хоча шчасце адшукаць.
Гэты край шчэ тым знакаміты
Што жылі там такія майстры
Удалыя , руплівыя і працавітыя
Пазнаёмся ж з імі і ты.
Заляўскі Пятро рабіў з дрэва скульптуры
Яго гонар і густ да гэтуль жыве
Думкі веюць ад кожнай фігуры
І тлумачыць вось што краявед
Фігура Дзевы Марыі Святой
Да жонкі сваёй у памяць
Змяю цісне Марыя нагой
Праз надпіс Данору гамбіць.
Змяя ты , Данора ! –адчаю крык
Праз усе пранясецца вякі
Вельмі жонку кахаў мужык
Дык і надпіс такі наляпіў.
Зласціўцы далі зразумець
Калі жонкі ў Пятра не стала
Да Даноры трэ літасць мець
Тваю жонку ў труну загнала.
Залаты фонд драўляных фігур
Беражэ краязнаўчы музей
Пільна вочы ад сонца зажмурыў
Колькі ў іх тут глыбокіх ідэй.
Кантакт ладзіў з духоўным светам
Крыж з Езусам Укрыжаваным
“Міру-мір” таблічка пры гэтым
Разам з крыжам усталявана.
Ёсць яшчэ адзін выбітны майстар
Піша вершы , малюе цудоўна
Вырабы із саломкі прэўкрасныя
Гісторыю сваю вядзе - як галоўнае.
Для школы гімн напісаў
Чалавек жыццё вядзе слаўна
Падыход да прыроды-гуманны
Копію касцела стварыў саламянную...
Удоўж берага возера Поцех
З усходняга боку-паселішча
“Азёрны заліў” і ў яго асяродзі
Вёска Луні з цікавым зрэлішчам.
Славу дрэнную Луні займелі
Стаяць у ёй сем камянёў
Слых з далёкіх часоў і да селе
З-за зубатых сваіх вядзьмакоў…
Абвянчаўшысь аднойчы ў касцеле
Маладых імчаў цягнік вясельны
Шчаслівыя у голас пелі
Баба вынырнула як з пякельні
З вакна хаты сваёй-стала клясці…
Бо не спадабалася вельмі
Ёй , завісніцы , чужое шчасце.
Сціхла… У валуны ператварыліся вазкі
Пазнаць па форме можна маладых , музыкаў
Усё гэта не ўкладваецца ў мазгі
Як здарыўся выпадак той вялікі,
Што усе акамянелі у адзін момант.
Людзі паднялі вялікі лямант
Баба што кляла-з акамянелымі рагамі
Не улезла у вакно-застрала ў раме.
Вядзьмак быў на вазках таксама
Бабу злую ён зачараваў
Цяпер натоўпы ходзяць нібы ў краму
Толькі паглядзець , а не купляць…
Выразны след пакінула гісторыя
Адной вандроўкі мала для разгадкі
Паданні тут жывуць і у аладкі
Пляскаць тут трэба тым , хто заслугоўвае…
Свидетельство о публикации №116112909818