Маналог Краiны
Апранаць адзенне мірна-чыстае,
Прачынацца стужкаю агністаю,
Калі ўсходзіць сонечны прамень.
Галаву схіляць ў палоне велічы
Васількова-жытняга вянка
І пазбавіцца нядолі батрака,
Што гаруе з торбаю па селішчы.
Конікам-гарэзай стракатаць
Мне б на лузе росным падвячоркам,
Заспяваць вясёлым жаваронкам,
Што ўзлятае ранак прывітаць...
Ды, на жаль, пялёсткамі рамонкаў
Асыпаюцца журботныя гады,
У блакітных кропельках сляды
Ад снарадаў, вогнішчаў, асколкаў...
Злітуйцеся, людзі, нада мною!
Сцяг Любві ўздыміце праз вякі!
Хай заззяюць шчасця маякі,
Рэчаіснасцю змяніўшы мрою!
2015
Свидетельство о публикации №116112906482