Чистых небес

    Чыстых нябёсаў          

Роўна сорак выпускнікоў.         
Летуценных, прыгожых і шчырых,         
Гонар школы, сяброў і бацькоў,
Сорак птахаў, гатовых у вырай.

Лёс пашле ім вясёлкавы шлях,
Дасць надзейныя крылы для ўзлёту.
Іх чакае жыццёвы прасцяг,
Баль, як знічка ў ім—мімалётам.

Іх дарослае кліча жыццё,
І наперад упэўнена крочаць,
Не жыве ў душах іх забыццё,
Ад сяброўства  ніколі не збочаць.

На хатыніцкай любай зямлі,
Працаваць будуць многія, пэўна,
Бо паклічуць лясы і палі,
. Гукі матчынай мовы напеўнай.

А пакуль пачынаць трэба зноў
Ім з ліста, на якім бела-чыста,
Каб вярнуцца з вучобы дамоў,
Ужо з дыпломамі спецыялістаў.

Роўна сорак выпускнікоў,
Роўна сорак сцяжынак і лёсаў.
Ад настаўнікаў і бацькоў
Пажаданні ім чыстых нябёсаў.

2007 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару

Ровно сорок выпускников: мечтательных, красивых и искренних. Гордость школы, друзей и родителей--сорок птиц, готовых к вылету. Судьба пошлёт им радужный путь, даст надёжные крылья для взлёта. Их ждёт жизненный простор, бал, как зорька в нём--мимолётом. Их зовёт взрослая жизнь и они шагают вперёд уверенно. В их душах не живёт ещё забытьё, от дружбы не отойдут в сторонку. На хотыничской любимой земле работать будут многие, наверное, потому что позовут леса и поля, звуки материнского напевного языка. А покуда начинать нужно опять им с листа, на котором бело-чисто, что бы вернутся с учёбы домой уже с дипломами специалистов. Ровно сорок выпускников, ровно сорок тропинок и судеб. От учителей и родителей пожелание им чистых небес.

Нина Ковальчук


         


Рецензии