Вiктар Шацiла. Санет
"Добры дзень" цнатліва шаптала,
Інтуітыўна разгойдвала мяжу, -
І вось я зноў санет табе вяжу
З бліскучых слоў! На свеце іх замала!
Жалейка сэрца скрыпкаю зайграла.
Праз радасць думкі, памяць прывяжу.
Хай словы скрышаць бачнае - сяджу.
Мелодыяй, што некалі страчала...
Адчуй мяне - хвіля панавання.
Цябе прыводзіць ветразь без маны!
Хараство найпраўднага кахання!
Тын стаіць. Пячаткаю вясны.
Шугаюць гукі першага спаткання,
Каб варушыліся замруджаныя сны!
Свидетельство о публикации №116112709144