Някававае два у адным
пра двух вернікаў дэзерціраў і вершаплётаў,
што
варагуюць між сабой
летась
сёлета
і
налета.
дратуюць адно аднаго
памфлетамі.
мурзатымі ботамі і рухамі.
неабыякавай абыякавасцю.
[н'і б'эспрычын•ым'і] незабудкамі
-быта-
абагаўляюць
кветкаваць і пераменлівасць кабет.
гуляюць з імі час ад часу і ніколі.
хаваюць бульварныя мроі
ў дзённікавым славесным роі.
зменьваюць ролі і мужчын.
вабяць вясёлкавасцю і ўшчуваюць.
кідаюцца ў рознатэмпераменты вір.
адраджаюцца і знікаюць.
дзеяздольныя дзеяцца дзеі,
калі дзеючы дзерзка глытае джын,
хаваецца ў джазавы джэмпер
і эмпірычна чытае самому сабе
нататкі двух палкіх ворагаў-палюбоўнікаў,
што
спяць без адзення.
гадзіну красуюцца перад люстрам.
носяць зашмальцаванныя валасы і джынсы.
купляюць каштоўныя італьянскія скураныя торбы.
чытаюць Біблію і Ніцшэ.
кажуць "была" і "быў".
заўсёды разам і ніколі супольна.
заўсёды сумесна і ніколі асобна.
заўсёды замкнёныя ў замлелым целе,
што
насправді/rzeczywis'cie/на самом деле
разлічана на аднаго пастаяльца=асобу.
Свидетельство о публикации №116112711678