Я социальный работник
Зноў з велікам-сябрам выходжу з двара,
Дадому вярнуся пад вечар.
Няхай да гары не прыходзіць гара,
А людзям патрэбны сустрэчы.
Чакаюць старыя, у акенца глядзяць,
Спяшаю да іх на падмогу,
Лякарствы купіць, ці ў хаце прыбраць,
Жыцця іх аблегчыць дарогу.
Рашаю праблемы, гаворку вяду,
А сум закрадаецца ў сэрца.
У народзе гавораць: Бяду-адвяду,
І гора ўтаплю я ў вядзерцы…
Ды гэта калі толькі жартам, не ў час,
Да нас дачынення не мае.
Я ж бачу, жыццё без ніякіх прыкрас
Не песціць старых, не люляе.
Таму і іду зноў на працу з табой
Мой велік, мой сябар нязменны.
Суцешыць старых і вярнуць ім спакой,
І “дзякуй” пачуць іх бязмерны...
2005 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару
Снова с великом-другом выхожу с двора, домой возвращусь лишь под вечер. Пусть к горе не приходит гора, а людям нужны встречи. Ждут старики, смотрят в оконце, тороплюсь к ним на помощь. Нужно купить лекарства, прибрать в доме: облегчить им жизненную дорогу. Решаю проблемы, веду беседу, а в сердце закрадывается грусть.
В народе говорят: "Беду-отведу и горе утоплю в ведерце". Но это когда шутя и к нам не имеет отношения, а я вижу жизнь без прикрас и оно стариков не нежит. Потому и иду я на работу с тобой, мой велик, мой друг неизменный. Что бы успокоить стариков, вернуть им покой, чтобы услышать их бесконечное " спасибо".
Нина Ковальчук
Свидетельство о публикации №116112510768