Не саромейся, братка, сябе!

Не саромейся, братка, сябе!
Сорам, можа, і добрая справа,
Але годнасць у сэрцы глыбей.
Вось такая, як кажуць, праява.

Не ганьбуй ты сябе і народ,
Не цурайся матулінай мовы.
Першы блін рэдка трапіць у рот,
А другі можа быць адмысловым.

Неадступна наперад ідзі
І нясі ў сэрцы роднае слова...
Не згубі толькі годнасць, глядзі!
Без яе не магчыма размова.
г. Мінск, 24. 11. 2016 г.


Рецензии