Вiктар Шацiла. Неспадзяванае
Неспадзяваная любоў...
І вось бяру ў рукі свечкі,
Іду да кветак і шатроў.
Неспадзяваная краіна -
Не хопіць выразаў і слоў!..
Хачу знайсці Паэта-Сына.
Іду ў бездань ад сяброў.
І сустракаюць мяне рэчы.
Змарнелых, выцвілых вякоў.
Тады ізноў у рукі свечкі -
Ісці да кветак і шатроў.
Кажу тады: не трэба Сына.
Іду дахаты, да сяброў...
Неспадзяваная краіна.
Як нешчаслівая любоў.
Свидетельство о публикации №116112309743