Полнолуние

           Поўня               

Гадзіннік б’е. Сярэдзіна ўжо ночы.
У хаце ўсё відаць, нібы ўдзень.               
Глядзіць мне поўня праз акно ў вочы,
Кранае твар святла яе прамень.

Чамусь не спіцца гэткай ноччу белай.
Я небам заварожаная зноў.
Любуюся, там зорачкі нясмела
Мігцяць, згараюць, ўспыхваюць наноў.

І думкі, як абрыўкі сноў мільгаюць,
Мо да нябёс сплываюць дні, гады?
Напэўна, таму зоркі й патухаюць,
Што вабіць поўні нас святло заўжды.

2004 год
здымак з інтэрнэта
дзякуй аўтару

Бьют часы. Уже средина ночи. В доме всё видно, как будто днём. Смотрит мне луна через окно в глаза, касается лица луч её света. Почему-то не спится такой ночью белой. Я небом очарованная опять. Любуюсь, там звёздочки несмело мигают, сгорают, вспыхивают по-новому. И мысли, как обрывки снов мелькают, Может до небес сплывают дни, года? Наверное, потому звёзды и потухают, что манит нас луны свет всегда.

Нина Ковальчук


Рецензии
добра напісана!і гэтым усе сказана....нешта дадаць цяжка,застаецца толькі хваліць і вучыцца....поспехау у творчасці...жыве БЕЛАРУСЬ!

Владимир Гайдук   23.11.2016 17:42     Заявить о нарушении
Прыемна пачуць добрыя словы ад суайчынніка. Мяне намінавалі на конкурс "Поэт года 2016" за рускамоўныя вершы. Яны ў самым пачатку, крыху больш за 6 дзесяткаў. Удзячна за гэта рэдакцыйнай камісіі, калі шчыра, гэта было для мяне прыемнай нечаканасцю.

Нина Ковальчук   23.11.2016 20:44   Заявить о нарушении
не веру я у наминаванне....гэта выманьваннне грошай!

Владимир Гайдук   24.11.2016 09:49   Заявить о нарушении
Не ведаю, але і грошай лішніх у мяне няма, таму я нічога і не аплачваю. Усё ідзе, як ідзе...ёсць чытачы і я ім вельмі ўдзячна, няхай іх і не такая вялікая колькасць, як у іншых аўтараў, але ж я і не лічу сябе такой ужо Вялікай Паэткай.

Нина Ковальчук   24.11.2016 14:40   Заявить о нарушении
проста вы заплацице за тое што вашы вершы будуць выданы на(прыклад)568 старонцы 5 тома вершау альманаха.....цяпер пытанне...хто и кали прачытае вашы вершы на гэтай старонцы у 5 томе?нихто и николи апроч вас....вось и атрымоуваецца што гэта проста выманьванне грошай....лепш спулкавацца з нейкими паэтами Беларуси каб было танней и выдаць агульную книжку....

Владимир Гайдук   24.11.2016 15:37   Заявить о нарушении
Дзякуй, Уладзімір, растлумачыў... У 2005 годзе, работнікамі бібліятэчнага маркетынгу нашых Ганцавіч, была выдадзена мая кніжачка вершаў "Летуценніца", выдалі б і другую, трэцюю, калі б папрасіла, таму што адносяцца да маёй паэзіі прыхільна, але я навучылася друкаваць і мне не хочацца надакучваць людзям. Дарэчы кніжку мне выдалі зусім бясплатна.

Нина Ковальчук   24.11.2016 21:30   Заявить о нарушении
узникла пытанне......а яким тыражом библиятэка выпусцила вашу книжку?и кольки экзэмплярау вы пры гэтым атрымали дарэмна?....кольки за грошы?

Владимир Гайдук   26.11.2016 11:20   Заявить о нарушении
Гэта было яшчэ ў 2005 годзе. Жанчыны з раённай бібліятэкі звярнуліся за невялікай грашовай дапамогай у выканаўчы камітэт маёй вёскі, да мясцовых прадпрымальнікаў. Выдалі прыкладна сотню кніжачак, мне далі бясплатна з дзесятак штук, астатнія купілі госці на прэзентацыі зборніка. Потым за выручаныя грошы яшчэ выдавалі і прадавалі. Так выпусцілі ўжо зборнікі некалькіх мясцовых паэтаў.

Нина Ковальчук   01.12.2016 20:59   Заявить о нарушении