Давно ли девушкой молоденькой...

Ці даўно дзяўчынай маладзенькай…
               
Ці даўно дзяўчынай маладзенькай
Бегла ў гай ты сцежкай зеляненькай.
Пад чаромхай белаю стаяла,
Зорнай ночкай хлопца цалавала.

Я гуляла з любым да світання.
Прычакала сэрцайка кахання.
І душы хацелася пяшчоты,
Хуткаплынны маладыя годы.

А чаму ж цяпер адна гуляеш,
І каго ў гаі тым шукаеш?
Хіба любы твой куды паехаў,
Ці знайшоў другую для ўцехаў?

Не гуляць з ім у гаі зеляненькім,
Бо навек застаўся маладзенькім.
Дзеля іншай ён мяне не кінуў—
На вайне каханы мой загінуў.

2004 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии