За окном сына глаза
Мітусня на пероне,
Развітальныя словы.
Там у першым вагоне
За акном сына бровы.
За акном сына вочы
І ўсмешка скрозь смутак,
Першы раз сёння ўночы
Не паставіць абутак
Сын на цёплую грубку,
У натопленай хаце,
Паціхеньку, без стуку,
(Мо, заснула ўжо маці).
А паставіць ў казарме,
Можа дзесьці пад ложак.
Няма грубак у Арміі
Для сыночкавых ножак.
2004 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116112302330