Проблемы
Дзіўныя ўсё ж істоты людзі,
Не рашыць мне гэтую дылему.
Калі нават усё добра будзе,
Дзесьці знойдуць зноў сабе праблему.
Потым будуць ныць, стагнаць, злавацца,
Вінаваціць усіх і ўсё на свеце.
І яшчэ, не цяжка здагадацца,
Вечная праблема: бацькі-дзеці.
Вечны паядынак пакаленняў,
Зноў дзяльба на правых-вінаватых.
І жыцця, тых некалькі імгненняў,
Не шануюць бедны і багаты.
Што было найлепшага—забудуць,
Для чаго тады той розум людзям?
Бо праблемы ёсць, былі і будуць,
Калі ныць,то радасці не будзе.
2003 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116112203773