Я такая, как есть
Мне, бывае, гавораць: “Навошта
Пішаш ты пра сябе гэтак шчыра?”
Прызнаюся: не так усё проста.
Хіба ж лепш жыць хлуслівай пранырай?
У душы многіх шмат слабых звенняў,
Калі шчырасць ужо не ў пашане.
Без яе ад найлепшых памкненняў
Застаецца адно толькі званне.
На душы і няўтульна, і прыкра.
Можа правільна жыць не ўмею?
Слых няшчырасць мне рэжа.Нязвыкла
Думаць, быццам яе разумею.
Не хачу, не магу я мяняцца
І пісаць па-ранейшаму буду!
Для чаго мне таіцца-хавацца,
Прывыкаць да душэўнага бруду?
Я такая, як ёсць, і даволі
Прымяраць на мяне іншых маскі.
Не хачу бачыць скрытнасць на волі
І хлусіць дзеля нечае ласкі.
2003 год
здымак з интэрнэта
Свидетельство о публикации №116112203732