Стихам говорю нет

       Вершам—не

Для сябе зноў вырашыла: «Не!
Вершы я пісаць ужо не буду.
Хіба спраў сур'ёзных у мяне
Больш няма? Вось кіну і забуду».

Віравалі думкі ў галаве,
Супраць волі рыфмы ў ёй снавалі.
Адбіралі днём гадзіну-дзве
І заснуць мне ноччу не давалі.

Я гадаю: што цяпер рабіць?
Як ваду не выльеш іх пад грушу.
Бо паэткай можна мне не быць,
А вось вершы ўсё ж пісаць я мушу.

2003 год
здымак з интэрнэта


Рецензии
Цудоўна! Цудоўна!!! "Як ваду не выльеш іх пад грушу" - лепей і не сказаць!

Клавдия Семеновна   22.11.2016 20:12     Заявить о нарушении
Я ўдзячна Вам і вельмі прыемна, што атрымалася "цудоўна".

Нина Ковальчук   22.11.2016 21:37   Заявить о нарушении