Скамейка

            Услончык               

Я помню да драбніц той летні дзень,             
У каторы раз зноў бацьку просіць маці:
“Зрабі ўслончык, бач, стары ўжо дрэнь,
Няўжо пафарбаваны браць мне ў хаце?”

Ды бацьку просьба тая ўсё не ў час,
Важнейшых спраў заўжды ў яго багата.
“Нашто сварыцца, памірУ я вас”—
Мільгнула тады думка ў майго брата.

Было яму гадкоў мо адзінаццаць…
З майстэрні ўзяў ён геблік і сякеру,
Стаў з пілкаю ручною завіхацца,
І ўслон зрабіў патрэбнага памеру.

Увечары, калі прыйшлі каровы,
І стомлена ўзяла падойнік маці,
Падаў маўкліва ёй шурпата-новы,
Нязграбны крыху, свой услончык брацік.

На бацьку можа крыўду прытаіла,
Ці вельмі раздражнёнаю была,
Ды ўслончык маці, шпурнуўшы, разбіла,
І ён рассыпаўся… сярод двара.

Глядзеў мой брацік сумнымі вачамі,
Ён так стараўся час з карысцю бавіць,
Не разумеў: не дагадзІў чым маме?...
Каб можна ўсё вярнуць было, паправіць.

На два гады была за брата меншай,
І позірк той пранізліва-шчымлівы
Працяў мяне, збіраць прысела першай,
Я рэшткі працы рук яго руплівых.

Праз тры гады памёр брат.Пахавала
І шмат гадоў шкадуе-плача маці:
“Не пахваліла, злосць на ім сарвала,
Узяла б я лепш услончык той у хаце…”

2003 год
здымак з інтэрнэта

      


Рецензии