Обои
У пакоях шпалеры мяняю
І рамонту пах стаіць у хаце.
Я старыя з “мясам” аддзіраю,
Як раней пабелку мая маці.
Ведаю, дзівачка я, што зробіш,
Ды шкада мне шпалеры старыя.
Рэчам, як і людзям—не пасобіш,
Бо займаюць месцы маладыя.
Я гляджу на цьмяныя узоры,
А былі прыгожымі калісьці,
Кветкі бы ў нявесчыным уборы,
А ў букетах зеляніна лісцяў.
Аддзіраю “латку” ля шалёўкі,
Некалі з-за гэтых плямак брыдкіх.
Мне прыйшлося зноў ляпіць “абноўкі”,
Каб далонек тых схаваць адбіткі.
А вось тут даўно сынок-гарэза
Свой мастацкі талент праяўляў.
А другі, вось тут, нажом парэзаў:
Метачкі “на рост” раблю, маўляў.
За шматком шматок, нібы вяртае
Памяць у гады зноў маладосці.
І жыцця паслужліва гартае
Дні-старонкі, што пайшлі бы госці.
Са сцяны апошні ліст сарвала,
Шпалераў шматкі нашу да грубкі.
Колькі ўжо слаёў іх памяняла
І на кожным дзён былых зарубкі.
2003 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116112203510