Я знаю, будет!

Я ведаю, будзе!

"Не тлумі галавы   
Вершамі гэтымі,          
Бо ўсім, хто іх піша
Не быць паэтамі.

І быць знакамітым
Не ўсім пашанцуе”…
Ім трэба не слава—
Душа патрабуе.

Не ўсе разумеюць,
Хто возьме газету,
Не толькі вядомасць
Патрэбна паэту.

Марнуе на вершы
Гадзіны, хвілінкі,
Пакуль іх чытаюць
Няхай і адзінкі.

Няхай аб ім мала
І ведаюць людзі,
Ён будзе пісаць іх,
Я ведаю—будзе!

2003 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии