Пусть душа поёт

     Няхай душа спявае          

Ад урачоў чакаюць паратунку,       
Ад кухараў, напэўна, пачастунку.
Прыемных слоў ад любых і спатканняў,
А ад паэткі вершаў-пажаданняў.

І я ў душы сваёй шукаю словы
З паўнюткім зернем, без хлусні-паловы,
Каб выказаць удзячнасць, захапленне
Усяму таму, што дарыць мне натхненне.

Падобныя ўсе словы, віншаванні,
Як нашы лёсы, жыцці, скрыжаванні.
Адметныя радкі знайсці  хацела,
Калі б магла, калі б усё умела.

Гады ляцяць, і іх ніяк не спыніш,
Не трэба думаць пра жыццёвы фініш.
Няхай душа спявае на прыволлі
І будзе ў ёй радкам маім раздолле.

2003 год
здымак з інтэрнэта


Рецензии