Чорнае удаво
Каўпакі раскінутых экспазіцый пакояў
ледзь займаюцца на дзень.
Пражэрлівыя джокеры джаз-бандаў,
сур'ёзна авангардныя,
ставяць карціннае шоу.
Зялёныя позіркі
фарбуюць кіслатой сівізну светагляду.
саладзяць сябелюбнасцю бясколерныя канцэпты.
яднаюць два мазкі дротам паліткарэктнасці.
наматаным на матаўство выразаў.
адсутнасць напаўняецца
* пакутамі паўднёвА(мерык|фрык)анскага этнасу.
* існаваннем паўмуж(ан?)чыны ў адной існасці.
* талерантнасцю ўцякачаў андрагінаў-пратэстантаў,
незаглядваннямі пад іх андаракі і грым.
каму якая розніца, што там
а раптам нешта?)
* замалёўкамі адарваных ашалёвак
свяшчэннага падання,
прыпраўленага жаўцізнай
выбарнай
зорнай
ітэдэ.
* слязьмі праніклівасці
(ужо без свежанакроенай цыбулі ў кішэні)
Ананімныя трыксцеры
абязлічваюць
абяззброеную
абязлясістасць
палатна.
З'язджаюць у паветраныя замкі,
цана якіх залежыць ад конкурса пустак.
Тым часам
праведнік у межах астрога.
рэлігіёзнае яно на мяжы самагубства.
галодная афрыканка ўжо не галадае за мяжой
(разам з хлопчыкам што любіў свае абцасы),
а яе самотны сын быў куплены замежным ксёндзам,
які прапаведуе гегемонію каталіцтва...
калі
ўсе ілюмінатары тараняць вакуум
(разліты трыксцерам на імпрэзе)
і дыбамі цыркулююць па плямах.
зусім не чорных дзірак.
Свидетельство о публикации №116112000928