Депрессия
Мне нядобра, на сэрцы няўтульнасці лішак,
Адчуванне нудоты ізноў апаноўвае.
Свежы ветрык гуляе галінкамі вішань,
Сонца свеціць, здаецца, зусім як зімовае.
І цікавы раман не чытаецца штосьці,
Тэлевізар таксама ўжо раздражняе.
Не хачу каб прыйшлі да мяне нават госці,
Яны будуць не ў радасць, душа не чакае.
Я хварэю. І стаўлю дыягназ панура:
Зноў дэпрэсія. Нас не шкадуе жыццё.
То люляе, то злая скуголіць віхура,
За усмешкай звярынае чуем выццё.
Прымушаю сябе, паднімаюся з ложка,
Хопіць бавіць свой час незаслужана марна.
Мне пад ногі не кідайся чорная кошка,
Бо вяртаецца прага жыцця ўладарна.
2002 год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116112006907