Первая встреча
Вось і стрэліся ўпершыню.
Гляджу на ружовы тварык.
Два месяцы у вышыню
Ляцелі малітвы-мары.
Шкада, што змарыў цябе сон,
На вейкі прылёг, на шчочкі.
Нямала чакала я дзён,
Каб зазірнуць табе ў вочкі.
Я гладжу галоўку тваю,
У думках здароўя жадаю,
І Бога пра тое ж малю,
І будзе ўсё добра, я знаю.
Адчула нямала трывог
І роспач душы, хваляванне.
Заўсёды была--сведка Бог,
Я сэрцам усім за каханне.
Каб ведала тату дзіця,
Каб шлюб на гады-не хвілінкі.
Што зробіш: ёсць проза жыцця,
І сталыя робяць памылкі.
А тут маладая сям'я…
І крыва бывае, і прама.
Бывай жа, унучка мая,
Павезла далей цябе мама.
2002год
здымак з інтэрнэта
Свидетельство о публикации №116112006774